Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьАддзел адукацыі і спорту Чэрвеньскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі"ДЗІЦЯЧЫ САД №1 г. ЧЭРВЕНЯ"
Свята "Каляда" прайшло ў дзіцячым садку для выхаванцаў і дарослых. Сустрэча з Казой і Механошай, Мужыком і мядзведзем, гаспадыняй і Цыганкай атрымілася вельмі вясёлай. Дзеці даведаліся пра тое, як трэба святкаваць "Калядкі", як рабілі гэта раней нашы продкі, як выглядае і што азначае Калядная зорка. Шмат шчасця, здароўя, добрага настрою і дабрабыту нагадала ўсім Цыганка. А Механоша назапасіў цэлы мех прысмакаў, якімі потым з задавальненнем і дружна частаваліся нашы выхаванцы. Вось так разам далучаеі дзяцей да беларускіх святаў і абрадаў.