Беларускае нацыянальнае адзенне.
Дзень роднай беларускай мовы ў дзіцячым садку. Выхаванцы сярэдняй групы ў межах тэмы: «Беларускае нацыянальнае адзенне" разглядалі элементы і назвы жаночага касцюма. Дазналіся, што жаночы гарнітур складаецца з спадніцы з аборкамі, кашулі, гарсэта, фартуха. Потым весела гулялі ў беларускія гульні і танчылі разам.