Тэма "Гэта наша краіна - гэта наша Беларусь!"
Для выхаванцаў сярэдняга і старшага ўзросту беларускамоўны дзень пачаўся з выканання гімну нашай краіны. На працягу дня выхавацель з дзецьмі размаўлялі пра Беларусь на роднай мове. Былі арганізаваны дыдактычныя гульні, дзеці слухалі казкі, вывучылі верш, малявалі рушнікі, рабілі аплікацыю. Потым самастойна разглядалі сялянскі падворак, прылады працы, жывёлаў, расліны. Разам з музычным кіраўніком у зале пад музыку гулялі ў беларускую народную гульню "Лапці", слухалі і па магчымасці падпявалі беларускія народныя песні. Дзень быў напоўнены шматлікімі цікавымі справамі, з якімі з задавальненнем справіліся выхаванцы. А напрыканцы правялі віктарыну "Як я ведаю Беларусь".