Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

29.03.2019

Нашы канікулы

Як праходзілі вяснавыя канікулы у дзіцячым садзе.

Нашы вяснавыя канікулы.

“Канікулы, канікулы !” – вясёлая пара!

“Канікулы, канікулы!” – крычала дзетвара ДУА “Яслі-сад №1 г. Чэрвеня”!

         Сапраўды, так спрадвеку іх чакалі, ім радаваліся ўсе дзеці. А чаму?  Адказ просты: нельга рана ўставаць і спяшацца зранку, можна заняцца любімымі справамі і спортам, схадзіць у кінатэятр, паглядзець любімыя мультфільмы і перадачы, і яшчэ шмат чым цікавым пабавіць вольны час.

         Датычыцца гэта не толькі школы, а і дзіцячага сада. У садках таксама ёсць вяснавыя канікулы. У гэтыя дні не праводзяцца заняткі, а ўвесь тыдзень  складзены з цікавых пазнавальных, забаўляльных, інтэлектуальных і аздараўленчых мерапрыемтваў. План ДУА “Яслі-сад №1 г. Чэрвеня”  уключаў наступныя мерапрыемствы на тыдзень: Дзень бяспекі жыццядзейнасці з развагай “101, 102,103 –на дапамогу прыйдуць заўжды!”; Дзень здароўя  з фізкультурным святам “За здаровы лад  жыцця – разам!”;  Дзень гульні з шашачным  турнірам для дзяцей і дарослых; Дзень роднай мовы  з віктарынай “Мая радзіма – Беларусь”; Дзень творчасці  “Творчая майстэрня” з вырабам цікавых падзелак і атрыбутаў для гульняў.

         Кожны дзень атрымаўся цікавым, насычаным падзеямі, карысным. Але самым  запамінальным і незвычайным быў чацвер  -  Дзень роднай беларускай мовы. У  гэты дзень  на сустрэчу з выхаванцамі мы запрасілі наша земляка, паэта і пісьменніка Генадзя Аўласенка. 

Загадзя дзеці падрыхтавалі пытанні, якія потым задавалі:

  • Вы з дзяцінства марылі стаць  паэтам – пісьменнікам?
  • Які Ваш любімы паэт і пісьменнік?
  • Адкуль Вы бярэце прозвішчы сваім героям?
  • Хто  дапамагае стварыць сюжэт?
  • Ці ёсць у паэта –пісьменніка выхадныя дні?
  • Вы чытаеце казкі сваім дзецям і ўнукам?
  • Вы часта сустракаецеся з сваімі чытачамі?

         Сустрэлі выхаванцы і педагогі Генадзя Аўласенка ў нашай  музычнай зале. І вось пачалася сустрэча. Ён прыйшоў з сваімі творамі і кнігамі, пачаў знаёміць з імі. Спачатку  зачытваў  назву кнігі, а потым распавядаў аб змесце. У асноўным  самі назвы казалі аб сябе:  аповесць-казка “ Ветрык і крысіны кароль”, казачная аповесць “Снегавік і вясна”, Малпачка”, зборнік “Зайка  польку танцаваў” і  іншыя. Усяго  было выдадзена 11 кніг.

         Такім чынам мы даведаліся, як шмат казак , аповесцей, вершаў, загадак было напісана для дзяцей. Калі  аўтар  чытаў свае творы, у тым ліку і жартоўныя, загадваў загадкі, нашы выхаванцы з  здавальненнем слухалі і адгадвалі. Але нездарма  Генадзь  Пятровіч працаваў у школе настаўнікам. Ён змог так  распавесці свой   аповед, актывізаваць дзяцей, засяродзіць іх увагу, што слухалі паэта на адным подыху і з задавальненнем. Асабліва падабаліся ўсім прысутным, у тым ліку выхавацелям, прапанаваныя фізкультхвілінкі і пальчыкавыя гімнастыкі. Усе  дзеці дружна выконвалі дзеянні, рухаліся, пляскалі ў далоні, тупалі нагамі і падскоквалі, паўтарая нескладаныя рыфмаваныя вершы. Актыўнасць дзяцей была вялікай, таму что ім было вельмі цікава. Урэшце, спадабаліся  гумарныя  загадкі, небыліцы і пярэкруты. Яшчэ мы даведаліся, што пісьменнік піша фантастыку для дарослых.

         А напрыканцы, наш зямляк паэт-пісьменнік Генадзь Аўласенка падараваў  выхаванцам адну   з сваіх апошніх аповесцей  “Снегавік  і вясна”. І канешне, сумеснае фота на памяць.

         Вось такая цікавая ў нас атрымалася сустрэча.

       Але гэта яшчэ не ўсё. Мы запрасілі Генадзя Аўласенка прыняць ўдзел і згуляць з нашымі выхаванцамі ў шашкі. Генадзь Пятровіч адразу згадзіўся, бо ён яшчэ і актыўны ігрок у шашкі, быў раней неаднаразова  чэмпіёнам у сваёй школе. І сапраўды, перамагчы ў яго не атрымалася нікому: ні лепшаму іграку  ад дзяцей  Ульяне , ні педагогам.

Вось такі ён, Генадзь Аўласенка – камунікабельны, таленавіты, працавіты, вясёлы, з добрым пачуццём гумару і ўменнем наладзіць добразычлівыя адносіны з дзецьмі. А галоўнае – сапраўдны беларус, патрыёт сваёй Радзімы, добра валодае беларускай мовай, які за кароткі час змог “запаліць”  у сэрцы кожнага прысутнага ў зале часціцу цеплыні і любві да роднай мовы.

      Як добра, што ёсць такія  людзі, якія могуць унесці свій асабісты ўклад у развіццё і росквіт  нашай цудоўнай краіны, каб сапраўдныя каштоўнасці  беларускага народа сталі жыццёвым арыенцірам  для юнага пакалення. Мы спадзяёмся, што кожны з нашых выхаванцаў стане  сапраўдным патрыётам сваёй краіны.

         Вось  такія  вясёлыя, запамінальныя і цікавыя канікулы былі ў нашым дзіцячым садку.

 

Фотоматериалы

  • Развлечение Коляда
  • Встреча с сотрудниками Червенского  РОЧС
02.04.2021

Экскурсия в детскую библиотеку.

С чего начинать приобщение дошкольников к миру книжной культуры?. Как воспитать потребность ребёнка в общении с книгой в наше время, время интернета и  активного использования  различных мессенджеров?раскрыть » / « свернуть